Магілёвец разбэшчваў непаўналетніх дзяўчат у гаражы

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на міліцыю, інфармацыя пра падазроныя паводзіны некаторых вучаніц паступіла ад дырэктара адной са школ раёна. Яму сваю занепакоенасць выказвалі бацькі дзяўчынак.



Падчас расследавання выявілася, што школьніцы па запрашэнні 40-гадовага мужчыны наведваюць яго гараж у мікрараёне Грабянёва. Там адбываліся распусныя дзеянні негвалтоўнага характару. Абвінавачаны таксама даваў падлеткам грошы, катаў іх на машыне.



У снежні 2013 года мужчыну затрымалі ў гаражы ў момант злачынства. Пасля былі выяўленыя восем эпізодаў распусных дзеянняў. Па іх магілёўцу цяпер выставілі абвінавачванні.



Фота — tlt.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі