Вы тут

Магілёўскую абласную бальніцу медрэабілітацыі аддаюць пад кавідных хворых

Магілёўская абласная бальніца рэабілітацыі / mbmr.by

Магілёўскую абласную бальніцу медыцынскай рэабілітацыі перапрафілююць пад працу з хворымі на COVID-19, паведамляе БЕЛТА. 

Такое рашэнне прынялі ў сувязі з тым, што ў рэгіёне павялічылася колькасць хворых на вострыя вірусныя і рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку на каранавірус. У гэтай лякарні 183 ложкі. 150 з іх аддадуць для хворых на COVID-19.

Таксама адно аддзяленне пад рэабілітацыю пацыентаў, якія перанеслі пнеўманію, у тым ліку каранавірусную інфекцыю, вылучылі ў Магілёўскім абласным шпіталі інвалідаў Айчыннай вайны. Усе астатнія лякарні працуюць у штатным рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.