Магілёўскія валейбалісты тры месяцы не бачаць заробку

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кандыдат у дэпутаты Магілёўскага гарсавета па Заводскай выбарчай акрузе №3 Аляксей Паўлоўскі. Спартоўцы звярнуліся да яго па дапамогу.





Валейбалісты ўжо хадзілі ў Дэпартамент інспекцыі працы па Магілёўскай вобласці. Там ім параілі звярнуцца ў суд, бо ў інспекцыі працы не могуць нічым дапамагчы.





Як кажуць валейбалісты, працоўны кантракт з 15 гульцамі быў заключаны ў чэрвені 2013 года. Раней валейбольны клуб называўся “Тэхнапрыбор” і знаходзіўся на балансе магілёўскага завода “Тэхнапрыбор”.





Па словах Паўлоўскага, ён падрыхтаваў ліст на імя старшыні Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандра Лукашэнкі. У лісце кандыдат у дэпутаты патрабуе разабрацца з непрыемнай сітуацыяй.  





Фота — fgrupp.ru