Магілёўскія сацыял-дэмакраты ўшанавалі памяць Цішкі Гартнага (фота)

Магілёўскія сацыял-дэмакраты ўшанавалі памяць Цішкі Гартнага (фота)

Магілёўскія сацыял-дэмакраты ўсклалі кветкі і запалі знічы на месцы пахавання беларускага паэта, пісьменніка, акадэміка і дзяржаўнага дзеяча БССР Цішкі Гартнага (1887 — 1937, сапраўдныя імя і прозвішча — Зміцер Жылуновіч). Менавіта ў Магілёве ў памяшканні вар'ятні ён скончыў сваё жыццё самагубствам і быў пахаваны недалёка ад яе ў Пячэрскім лесапарку. Перад гэтым Цішку Гартнага арыштавалі і абвінавацілі ў сувязях з “нацдэмаўскімі і фашысцкімі элементамі”, жахліва катавалі. У 1987 годзе Зміцер Жылуновіч быў цалкам рэабілітаваны. 

Акрамя таго сацыял-дэмакраты звярнуліся з лістом у Магілёўскі гарвыканкам з просьбай у 2017 годдзе назваць сквер у гонар Цішкі Гартнага і ўсталяваць там помнік у гонар пісьменніка. Ад улады яны просяць толькі дазвол — грошы на помнік плануюць сабраць уласнымі сіламі. У наступным годзе спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння пісьменніка і беларускага дзеяча, ды 80 гадоў з дня яго смерці.

Нагадаем, што ў 2011 годзе мясцовыя ўлады прынялі рашэнне назваць адну з вуліц у новым магілёўскім мікрараёне “Казіміраўка” у гонар Цішкі Гартнага. Напярэдадні гэтага сацыял-дэмакраты звярталіся з адпаведнай просьбай у гарвыканкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі