Магілёўскі ўніверсітэт: Ёсць спецыяльнасці, дзе зусім няма абітурыентаў

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прыёмнай камісіі Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя Куляшова.

Супрацоўнік прыёмнай камісіі: “Ёсць падставы для перажыванняў на фізіка-матэматычным факультэце. На “матэматыку-інфарматыку” на 13 планавых месцаў толькі тры заявы. На беларускай філалогіі “беларуская мова і літаратура” на 15 месцаў толькі 6 заяваў”.

Недабор тут звязваюць з тым, што 40% абітурыентаў па фізіцы і матэматыцы не набралі на тэставанні неабходны бал для паступлення. Ва ўніверсітэце спадзяюцца на дадатковы набор, які сёлета можа быць праведзены згодна з пастановай Мінадукацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі