Магілёўскі "Днепр" згуляе ў Маскве з "Рубінам", "Металургсам" і "Дардой-Дынама"

Адбылося лёсаванне Кубка чэмпіёнаў Садружнасці па футболе. Магілёўскі "Днепр" патрапіў у групу "А". Яго сапернікамі стануць казанскі "Рубін", ліепайскі "Металургс" і "Дардой-Дынама" з Кыргызстана. Турнір пройдзе з 16 да 24 студзеня ў Маскве, паведамляе тэлеканал СТВ. Нагадаем, што прадстаўляць Беларусь на Кубку чэмпіёнаў Садружнасці з розных прычынаў адмовіліся чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ і срэбраны прызёр чэмпіянату мінскае "Дынама". А вось бронзавы прызёр пагадзіўся паехаць у расійскую сталіцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі