Магілёўца асудзілі за выказванні ў закрытым чаце на трох чалавек

Суд у Магілёве / t.me/viasna96
Суд у Магілёве / t.me/viasna96

41-гадовага магілёўца Міхаіла Карпешку асудзілі на1,5 года калоніі агульнага рэжыму за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), паведамляюць праваабаронцы. Такі прысуд вынесла яму суддзя Ленінскага раёна Магілёва Вікторыя Палякова.

Паведамляецца, што нагодай для суда сталі выказванні Карпешкі пасля пачатку ваеннага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну. У сакавіку ён напісаў у закрытым чаце каментар, у якім выказваў перажыванні, што вайна можа перакінуцца ў Беларусь.

Крымінальную справу пачалі толькі праз 9 месяцаў — у лістападзе 2022-га.

Сведкамі на судзе выступілі два іншыя ўдзельнікі чата — прыяцелі Карпешкі, якіх раней прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 19.11 КаАП РБ.

Не выключана, што выказванні знайшлі ў іх гаджэтах пасля затрымання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі