Магілёўца асудзілі на трое сутак за арганізацыю акцыі “Стоп-падатак”

Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў лічыць, што міліцыя пайшла на хітрыкі: запрасіла Касцова на разбіральніцтва, аднак ціхонька адвезла яго ў суд. Там яго без лішняга шуму прыгаварылі да трох сутак адміністрацыйнага арышту.



Як паведамляла Еўрарадыё, 24 снежня ў 23-гадовага актывіста АГП Антона Касцова дома адбыўся ператрус. Міліцыянты забралі яго камп'ютар на экспертызу. Ператрусам кіраваў начальнік Кастрычніцкага РАУС Магілёва.



Міліцыянты вылічылі, што менавіта Антон быў мадэратарам суполкі “Вконтакте” “Стоп-страх”. Яна заклікала да пратэстаў супраць падаткаў на аўто, а таксама анансавала чарговую акцыю пратэсту, якая мусіць адбыцца ў Магілёве 27 снежня. Пад ціскам міліцыі група “Стоп-страх” была выдалена.



Фота Еўрарадыё з мінскай акцыі "Стоп-падатак"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі