"Маем пэўныя поспехі, рэалізоўваем нашы планы, рухаемся наперад" — Залужны

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны генерал Валерый Залужны пракаментаваў сітуацыю на фронце. "Маем пэўныя поспехі, рэалізоўваем нашы планы, рухаемся наперад", — напісаў ён у кароткай справаздачы пра тэлефонную размову з кіраўніком Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генералам Маркам Мілі. Па словах Залужнага, на ўсходзе і поўдні Украіны "працягваюцца цяжкія баі абарончага і наступальнага характару". Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны падкрэсліў, што ўкраінскаму войску неабходна ўзмацніць супрацьпаветраную абарону, артылерыю і магчымасці для контрбатарэйнай барацьбы.

У зводцы Генштабу Украіны гаворка ідзе таксама пра цяжкія баі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі