Мадрыд чакае адказу ад Каталоніі: Аб’яўленая незалежнасць ці не?

Мадрыд чакае адказу ад Каталоніі: Аб’яўленая незалежнасць ці не?

Мадрыд чакае адказу ад Каталоніі: Аб’яўлена незалежнасць ці не? Кіраўніцтва ўраду аўтаноміі і дэпутаты каталонскага парламента напярэдадні падпісалі дэкларацыю незалежнасці, але заявілі, што яна яшчэ не дзейнічае. Абвяшчэнне незалежнасці было адкладзена, каб пачаць дыялог з уладамі Іспаніі.

Іспанскі ўрад адрынуў дэкларацыю незалежнасці. Віцэ-прэм’ер Сарая Саенц дэ Сантамарыя назвала прэм’ера Каталоніі Карлеса Пучдэмона чалавекам, які “не ведае, дзе ён і куды рухаецца”, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Пазней прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой запатрабаваў ад уладаў Каталоніі тлумачэння, што адбылося і ці была абвешчана незалежнасць. У выпадку, калі аўтаномія гэта зрабіла, Мадрыд збіраецца часткова пазбавіць Каталонію самакіравання. Такім чынам, ад адказу ўладаў Каталоніі будуць залежыць далейшыя дзеянні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі