Вы тут

Мацук: азіраючыся ў мінулае — рухацца наперад, такая ідэя нам сёння патрэбна

Андрэй Мацук / Еўрарадыё

23 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Мацук.

Нацыянальная ідэя павінна дапамагаць нацыі рухацца наперад, у будучыню не навобмацак, а мэтанакіравана. Але перад тым, як пачаць зазіраць у светлую будучыню і бадаваць яе, мы павінны азірнуцца назад, паглядзець на гісторыю свайго народа, асэнсаваць яе і зрабіць высновы. І толькі тады, узяўшы з гісторыі найлепшае, рухацца наперад. Бо калі б мы ведалі гісторыю “парламентарызму” і выбарчага права Вялікага Княства Літоўскага, мы б не зрабілі памылкі, наступствы якой маем сёння, кажа Андрэй Мацук.

Пра тое, чаму беларусаў можа навучыць гісторыя і як праходзілі выбары ў Вялікім Княстве Літоўскім, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Андрэем Мацуком.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.