Вы тут

Маці Бандарэнкі: суд за "0 праміле" закрылі несправядліва

Алена Бандарэнка / "Наша Ніва"

Маці Рамана Бандарэнкі Алена ў каментары Еўрарадыё назвала несправядлівым закрыццё суда над Кацярынай Барысевіч і Арцёмам Сарокіным.

"Я лічу, што працэс закрылі несправядліва. Я лічу, што ён павінен быць адкрытым, бо ніякай таямніцы медыцынскай няма... Я давала дазвол на самым пачатку, з усімі гаварыла, каб як мага шырэй гэтая інфармацыя распаўсюджвалася", — кажа Алена Бандарэнка.

Яна выказала надзею, што яе ўсё ж дапусцяць на судовае пасяджэнне.

Суд над журналісткай і доктарам, якія паведамілі, што Раман Бандарэнка быў цвярозы, зрабілі закрытым пасля хадайніцтва пракурора. Пра адкрытасць працэсу хадайнічалі абое падсудныя, іх абарона і маці Бандарэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.