Вы тут

Маці анархіста Рамана Халілава арыштавалі на 10 сутак

Суд палічыў, што жанчына не падпарадкавалася міліцыі / Ілюстрацыйны здымак health.24tv.ua

У судзе Полацкага раёна ў панядзелак разгледжана адміністрацыйная справа супраць Гаянэ Ахціян, маці анархіста Рамана Халілава, паведамляюць праваабаронцы. 

У пятніцу, 26 лістапада, сілавікі выламалі дзверы кватэры Гаянэ і правялі ператрус. Саму жанчыну затрымалі і даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Ахціян пакінулі за кратамі на выходныя да суда.

У выніку суд пакараў жанчыну 10-сутачным арыштам. 

Так выглядаюць выламаныя дзверы кватэры Гаянэ Ахціян / t.me/viasnanazirae

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.