Лыжнік Сяргей Далідовіч: Мы з Расіяй радня, Саюзная дзяржава

Лыжнік Сяргей Далідовіч: Мы з Расіяй радня, Саюзная дзяржава

Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч лічыць Расію братняй краінай, у адрозненне ад Таджыкістана або Латвіі. Пра гэта спартовец паведаміў у інтэрв'ю, якое даў eurosport.ru

Нагодай для гутаркі стаў бронзавы медаль за Алімпіяду-2014 у Сочы. Пасля анулявання вынікаў расіян Аляксандра Лягкова і Сяргея Вылягжаніна за допінг Далідовіч апынуўся ў ліку прызёраў. 

Тым не менш ён падкрэсліў, што па-ранейшаму паважае Лягкова і Вылягжаніна. Лыжнік адзначыў, што сочынская Алімпіяда яму спадабалася рускай мовай у валанцёраў. 

"А то кажуць: "Вось, ты павінен быць за свабоду, за Беларусь". Адказваю, што лічу сябе беларусам, але наогул-то да 16 гадоў жыў у адзінай краіне. Не ўпэўнены, што мне блізкія Таджыкістан або Эстонія з Латвіяй. Але Расія — так. У ёй шмат сяброў і сваякоў дагэтуль. Лічу, што мы радня. Саюзная дзяржава", — паведаміў спартовец.

Дарэчы, Далідовіч, якога не ўключылі ў алімпійскую зборную, абвяшчаў краўдфандынг на сваю падрыхтоўку да Гульняў-2018. Грошы яму збіралі ўсёй Беларуссю. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі