Людзі пашкадавалі старшыню прафкама, які скраў з іх заробкаў мільёны

За махлярства і прысвойванне грошай, якія трэба было выплаціць падначаленым, раённы суд Ганцавічаў (Брэсцкая вобласць) прыгаварыў былога старшыню прафкама вытворчага кааператыва “Агарэвічы” Аляксандра Агейку да трох гадоў абмежавання волі.  Яго прызналі вінаватым у тым, што ён прысвойваў сродкі, якія выдзяляліся на аплату працы супрацоўнікаў дзіцяча-юнацкай спартовай школы.

Падчас працэсу былыя калегі пашкадавалі Агейку. Дарэчы, аднаму з іх было недаплачана 3 мільёны 600 тысяч рублёў, другому – 900 тысяч.

Суд улічыў станоўчыя характарыстыкі і тое, што махляр часткова кампенсаваў страты.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ганцавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі