Лёсаванне чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат адбудзецца 12 траўня

Сталі вядомыя каманды, якія прымуць удзел у фінальным турніры чэмпіянату Еўропы па футболе сярод юніёрак да 19 гадоў.  У Беларусь, дзе з 13 па 25 ліпеня адбудзецца кантынентальнае першынство, прыедуць зборныя Англіі, Нямеччыны, Ісландыі, Нарвегіі, Францыі, Швейцарыі і Швецыі. У чэмпіянаце будзе таксама ўдзельнічаць і зборная Беларусі, якой кіруе галоўны трэнер Дзмітры Шаўчук.

Лёсаванне груп фінальнага раўнда адбудзецца ўвечары 12 траўня ў бізнэс-цэнтры сталічнага гатэля "Вікторыя". У гэтай цырымоніі прымуць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футболу і УЕФА.

Як адзначае БЕЛТА, Беларусь упершыню будзе прымаць спаборніцтвы такога высокага ўзроўню. Матчы фінальнай стадыі пройдуць на стадыёнах Мінску, Барысава і Маладзечна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі