Лёс Саюза левых партый вырашыцца 14 лістапада

Рашэнне Вярхоўнага суда па скарзе заснавальнікаў Саюза левых партый (СЛП) на адмову Мінюста ў рэгістрацыі будзе агучана 14 лістапада.
Такое рашэнне прынята на паседжанні суда 13 лістапада. У другой палове дня ў аўторак судом былі разгледжаны пісьмовыя дакументы па справе, а таксама адбыліся спрэчкі бакоў.

Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін заявіў, што Міністэрства юстыцыі не падало доказаў парушэння закону аб палітычных партыях у дачыненні да стварэння саюза.

Прадстаўнік Мінюсту Аляксандр Харытон заявіў, што працягвае лічыць некалькі дакументаў, прадстаўленых СЛП, сфальсіфікаванымі. Пракурор Мазоўка, якая брала ўдзел у працэсе, заявіла, што лічыць высновы Мінюста аб фальсіфікацыі дакументаў падчас судовага паседжання не даказанымі.

Разам з тым, на яе думку, СЛП не падаў у Мінюст дадатковую выпіску пратакола паседжання партыі "Надзея", а таксама плацежны дакумент аб пошліне за рэгістрацыю саюза не быў пададзены па ўстаноўленай заканадаўствам форме.

Зыходзячы з гэтага яна лічыць, што скарга саюза не можа быць задаволеная. Нагадаем, гэта другая спроба рэгістрацыі СЛП. Першы раз было адмоўлена з-за правядзення ўстаноўчага з'езду за мяжой, ва Украіне.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі