Вы тут

Лёс кубкавага матчу "Шахцёр" — "Іслач" вырашыў аўтагол

Эпізод гульні ў Салігорску / vk.com/fcshakhterby

21 красавіка ў Салігорску прайшоў першы паўфінал футбольнага Кубка Беларусі. "Шахцёр" з мінімальным лікам 1:0 абыграў "Іслач". На 76-й хвіліне пасля розыгрышу кутняга мяч уляцеў у сетку ад гульца "Іслачы" Максіма Мякіша.

На матчы прысутнічалі 920 заўзятараў.

Паядынак у адказ пройдзе 5 траўня.

"Шахцёр" — "Іслач" / vk.com/fcshakhterby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.