Лёгкаатлетаў з РБ і РФ не збіраюцца дапускаць да міжнародных спаборніцтваў

Лёгкая атлетыка застаецца пад санкцыямі / pixabay.com
Лёгкая атлетыка застаецца пад санкцыямі / pixabay.com

Лёгкаатлетаў з Беларусі і Расіі не збіраюцца дапускаць да міжнародных спаборніцтваў. Пра гэта заявіла Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый. Нягледзячы на рэкамендацыю Міжнароднага алімпійскага камітэта, пазіцыя Асацыяцыі не змянілася, паведамляе @dw_belarus.

Напярэдадні Міжнародны алімпійскі камітэт на чале з Томасам Бахам рэкамендаваў дапусціць да спаборніцтваў спартсменаў з Беларусі і Расіі пад нейтральным сцягам, калі яны не падтрымліваюць вайну і не звязаныя з сілавымі структурамі. У заяве Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый падкрэсліваецца, што "рашэнне аб допуску знаходзіцца ў кампетэнцыі міжнародных федэрацый". Такім чынам, і іншыя федэрацыі могуць прыняць падобныя рашэнні, і ўсе высілкі МАК па вяртанні ў вялікі спорт беларусаў і расіян будуць марныя.

Міжнародныя санкцыі супраць беларускіх і расійскіх спартсменаў былі прынятыя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022-га вядзе Расiя ва Украіне (пры гэтым расіянамі выкарыстоўваецца тэрыторыя Беларусі). Міжнародны "бан" на сезон 2023-га быў працягнуты ў лістападзе мінулага года.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі