Лятучыя таксі ўвойдуць у моду напярэдадні аўстралійскай Алімпіяды — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / Калаж Улада Рубанава

Германія спрабуе зразумець, як размова яе высокапастаўленых нямецкіх чыноўнікаў апынулася ў расіян. А Крэмль працягвае праз свае прапагандысцкія каналы выстаўляць гэтую ўцечку як доказы таго, што ваюе з калектыўным Захадам.

Пакуль свет вар'яцее, раскажам пра іншыя важныя навіны, ад якіх галава не ідзе кругам.

 

Трампа падтрымліваюць афраамерыканцы. Але ёсць нюанс

BBC Panorama знайшла дзясяткі дыпфэйкаў, якія выяўляюць чарнаскурых людзей побач з Трампам. Відарысы намалявалі нейрасеткі. Верагодна, так прыхільнікі Трампа спрабуюць пераканаць галасаваць за рэспубліканцаў тых, хто традыцыйна аддае свае галасы дэмакратам.

Доказаў таго, што гэтыя ілюстрацыі — частка перадвыбарчай кампаніі Трампа, няма. ВВС мяркуе, што выявы хутчэй распаўсюджваюць самі выбаршчыкі.

Летающие такси войдут в моду уже к австралийской Олимпиаде — #ИхНравы
Здымак, згенераваны штучным інтэлектам / AI-GENERATED IMAGE

Адным з тых, хто распаўсюджваў такія выявы, быў вядоўца кансерватыўнага радыёшоу з Фларыды Марк Кэй і яго каманда. Журналісты ВВС заўважылі дзіўныя рэчы на фота, якім ён праілюстраваў свой артыкул пра рост папулярнасці Трампа сярод чарнаскурых грамадзян ЗША. Мала таго, што скура ў намаляваных людзей была занадта бліскучай — у іх не было пальцаў. Часты "касяк" штучнага інтэлекту.

Кэй сказаў: я, маўляў, не фотажурналіст, я расказваю гісторыі, а не раблю фатаграфіі.

"Калі хтосьці галасуе так ці іначай толькі на падставе фатаграфіі, якую ён бачыць на старонцы Facebook, гэта праблема гэтага чалавека, а не самой публікацыі", — мяркуе Кэй.

Здаецца, нас чакаюць вельмі цікавыя выбары (зноў чужыя).

 

Ужо хутка

Ёсць тут прыхільнікі тэорыі змовы, якія думалі, што людзі не лётаюць праз нафтавае лобі? Наогул, добрыя навіны. Аўстралія ўпэўненая, што да Алімпійскіх гульняў 2032 года, якія пройдуць у Брысбене, мы будзем лётаць ужо ва ўсю! Алімпіяда, лічаць аўстралійцы, стане каталізатарам для развіцця лятучых таксі.

Краіна рыхтуецца стварыць сістэму кіравання паветраным рухам, таму што ўпэўненая — вось-вось у паветры будуць заторы з-за дронаў-дастаўшчыкаў піцы, лятучых таксі і ўсяго такога.

Зараз дроны не лётаюць там, дзе лётаюць пілатаваныя самалёты. Але ў Аўстраліі не выключаюць, што хутка месца ў паветры стане так мала, што самалётам давядзецца пацясніцца.

 

Рыхтуй лыжы... ой, ці не рыхтуй

Лыжная індустрыя ЗША страціла больш за 5 мільярдаў долараў за дваццаць гадоў — і ўсё  праз глабальнае пацяпленне. Снегапады ў гарах усё больш рэдкая з'ява. У многіх месцах зараз ідзе не снег, а дождж.

Казлы па курсе

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі