Л.Ярмошына назвала заклікі да байкоту выбараў амаральнымі

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына лічыць, што заклікі да байкоту выбараў амаральныя і безадказныя з агульнаграмадзянскага пункту погляду. Пра гэта яна заявіла 26 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску. У той жа час, па яе словах, заклікі да байкоту выбараў не забароненыя. Нельга агітаваць "за" і "супраць" толькі ў дзень галасавання, 28 верасня.

Як нагадвае БелаПАН, першым пра байкот выбараў заявіў "Малады фронт", зарэгістраваны ў якасці міжнароднай арганізацыі ў Чэхіі. Ідэю байкоту падтрымліваюць асобныя актывісты апазіцыйных палітычных партый. У той жа час Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі адмовіліся байкатаваць выбарчую кампанію. Яны вырашылі сканцэнтравацца на назіранні за падлікам галасоў і прапагандзе сваіх ідэй сярод насельніцтва. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі