“Ляпіс Трубяцкой” выступіць у гродзенскім “Парламенце”

Старанна абкатаўшы свой новы альбом “Культпрасвет” па гарадах Расіі “Ляпіс Трубяцкой” вяртаецца з канцэртамі ў Беларусь Адсвяткаваўшы “міжнародны жаночы дзень” у Піцеры, гурт накіруецца на Радзіму, каб на працягу першага вясновага месяцу даць шэраг канцэртаў у абласных гарадах.

З 12 па 20 сакавіка “Ляпісы” выступяць у Гомелі , Віцебску, Магілёве і Гродне, інфармуе сайт гурта.

Расклад міні-тура па Беларусі:

12 сакавіка – Гомель, ГЦК
13 сакавіка – Віцебск, "Энергія"
14 сакавіка – Магілёў, "Ліга"
20 сакавіка – Гродна, "Парламент"

У Мінску канцэрту гэтым разам не будзе, бо, як паведамляе газеце “Наша Ніва” канцэртны дырэктар музыкаў, яны з велізарнай адказнасцю падыходзяць менавіта да мінскіх канцэртаў, таму для сталічнай публікі рыхтуецца нейкая асобная праграма, але гатова яна будзе не хутка. Па гэтай прычыне канцэрту “Ляпіса Трубяцкога” мінчанам не варта чакаць раней за восень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі