Ляцім у адпачынак: ці варта вакцынавацца і браніраваць тур загадзя

У аэрапорце / Еўрарадыё
У аэрапорце / Еўрарадыё

З надыходам вясны беларусы ўсё часцей задумваюцца пра адпачынкі. У новым сезоне сярод прапаноў тураператараў няма падарожжаў у Італію або Іспанію, але ёсць магчымасць правесці адпачынак у Турцыі, Егіпце, Грузіі, Мексіцы, на Кубе, Шры-Ланцы і ў іншых экзатычных краінах. Пры гэтым узнікаюць пытанні: ці не небяспечна браніраваць туры загадзя і ці вернуць грошы ў выпадку, калі тур "накрыецца"? Ці варта вакцынавацца перад паездкай "Спадарожнікам V"? А раптам бок, якія прымае, не прызнае расійскай вакцыны?

"Мінулы год паказаў: усё непрадказальна і спадзявацца больш ні на што нельга. Тым не менш акцыі ранняга браніравання тураў ёсць, і яны нядрэнна ідуць. Проста яны своеасаблівыя, не такія, як былі раней", — расказвае Еўрарадыё рэдактар сайта Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Лілія Кобзік.

Летим в отпуск: стоит ли вакцинироваться и бронировать тур заранее
Эксперт па турызме Лілія Кобзік / Еўрарадыё

Як не папасці на грошы, калі тур адменяць

У траўні 2020-га турбізнес сутыкнуўся з сур'ёзнай праблемай: каля 300 тысяч жыхароў Беларусі забраніравалі пуцёўкі на адпачынак за мяжой. Людзі загадзя аплацілі ад 10% да 30% кошту тураў, а турфірмы паспелі разлічыцца са сваімі замежнымі партнёрамі за арганізацыю адпачынку. Калі межы закрылі, кліенты запатрабавалі грошы назад, але вярнуць іх аператыўна не атрымалася. Еўрарадыё расказвала, што доўг перад кліентамі склаў больш за 400 мільёнаў рублёў. Па словах Ліліі Кобзік, гэта праблема цалкам не вырашана да гэтага дня.

"Тым не менш ні аднаго турыста нашы аператары пакуль не кінулі, — кажа турэксперт. — Усе туры, якія пайшлі на дэпазіт, застаюцца. Ніхто ад сваіх абавязацельстваў не адмаўляецца і не адмовіцца і ў гэтым сезоне. Цяпер пры раннім браніраванні кліент павінен унесці мінімальную перадаплату, у розных тураператараў яна розная — прыблізна 20-30 долараў з чалавека. Астатняя сума ўносіцца за 10-15 дзён да вылету".

Па словах суразмоўніцы, людзі браніруюць туры загадзя, таму што ўжо не баяцца ўляцець на вялікую суму ў выпадку адмены. Але нават перадаплату можна вярнуць, калі гэта будзе агаворана з тураператарам, прапісана ў дамове або калі кліенты застрахуюць сябе ад "нявылету". Так што парада застаецца адна — дамаўляцца "на беразе" і ўважліва чытаць дамову, пад якой ставіце свой подпіс.

Па словах Ліліі Кобзік, турфірмы імкнуцца па максімуме вырашаць арганізацыйныя пытанні. Напрыклад, самі запісваюць кліентаў у чаргу на ПЛР-тэст, паведамляюць пра час, а вынікі прывозяць і раздаюць на стойцы рэгістрацыі перад вылетам.

"Калі тэст станоўчы, вам паведамяць пра гэта загадзя. І грошы за тур вернуцца не толькі вам, але і вашым родным, з якімі збіраліся ляцець. Чалавек, які хварэе, не страціць свае грошы. Да гэтага прыстасаваліся і нашы і кампаніі, якія прымаюць".
 

Ці варта прышчапляцца

Турэксперт просіць прыняць як факт: ніхто не ведае, як будзе развівацца сітуацыя з каранавірусам далей, таму прадказаць, якім будзе турызм, таксама немагчыма. На яе думку, у будучыні распаўсюджанай практыкай у свеце можа стаць атрыманне пашпартоў здароўя — як "асаблівага знака", што чалавек не небяспечны для жыхароў краіны, у якой збіраецца пагасціць.

Пакуль да гэтай практыкі мы не прыйшлі, Лілія Кобзік раіць вакцынавацца тымі вакцынамі, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі.

"Як доктар, я б на сябе адказнасці не брала. Як турэксперт — хутчэй, так. Хутчэй — вакцынавацца, прычым як "Спадарожнікам", так і, магчыма, кітайскай вакцынай. Людзі спрачаюцца, маўляў, адной прышчапіліся б, другой — не, але мы бачым тэндэнцыі. На цяперашні момант тыя краіны, якія адкрыты для беларускіх турыстаў, лаяльна ставяцца да "Спадарожніка". І вакцына нядрэнна сябе паказвае. Усё больш прадстаўнікоў турбізнесу вакцынуюцца. Водгукі станоўчыя".

Турэксперт дадае: больш пытанняў з прыняццем беларусаў з вакцынай "Спадарожнік V" узнікае наконт правілаў уезду ў краіны Еўрасаюза. Але тураў туды пакуль няма, і прадказаць што-небудзь немагчыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі