Лябедзька: Мы можам сабраць для Сідорскага 100 тысяч подпісаў

Крамлёўскім стаўленікам на выбарах можа стаць прэм'ер Сідорскі. Пра такую магчымасць "Беларускаму партызану" заявіў лідэр АГП Анатоль Лябедзька. На яго думку, Сяргей Сідорскі можа стаць крамлёўскай крэатурай на прэзідэнцкіх выбарах. Пры гэтым Лябедзька назваў два магчымыя сцэнары падзеяў.

У першым сцэнары з Лукашэнкам нешта адбудзецца і на наступны дзень прэм'ер-міністр Сідорскі стане выканаўцам абавязкаў кіраўніка краіны.
 
У другім сцэнары дэмакратычныя сілы Беларусі робяць сумесную заяву, што іх кандыдат - прэм'ер-міністр Сідорскі. Паколькі ён з'яўляецца кіраўніком урада, кінуць яго ў турму складана. У гэтым ёсць пэўныя гарантыі бяспекі. Апазіцыя збярэ яму 100 тысяч подпісаў і вылучыць адзіным кандыдатам ад апазіцыі.

Што праўда, адзначае Лябедзька, гэта гіпатэтычныя магчымасці, таму што апазіцыя цяпер не ведае, куды дзяваць сваіх ужо наяўных кандыдатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі