Ля Жодзіна сутыкнуліся фура і легкавік, загінуў 24-гадовы хлопец

Ля Жодзіна сутыкнуліся фура і легкавік, загінуў 24-гадовы хлопец

Дарожная аварыя, у якой загінуў адзін чалавек і яшчэ адзін моцна пацярпеў, здарылася ўначы 21 ліпеня на аўтатрасе Слабада-Навасады ля Жодзіна. Як перадае прэс-служба Мінскай абласной ДАІ, кіроўца Fiat Doblo здзейсніў спадарожнае сутыкненне з фурай “Рэно”. У выніку аварыі на месцы сканаў 24-гадовы пасажыр легкавіка, які быў на заднім сядзенні, а іншы пасажыр, што быў на пярэднім сядзенні, атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.

Кіроўца фуры не пацярпеў. Што да кіроўцы легкавіка, дык у яго выявілі моцнае алкагольнае ап’яненне — 2 праміле. Да таго ж цягам года яго ўжо 4 разы прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці. Таксама вядома, што кіроўца і пасажыр на пярэднім сядзенне былі прышпіленыя, а загінулы пасажыр — не.

Па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа. Кіроўцу “Фіята” затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі