Лукашэнку запрашаюць у Оксфард з дакладам пра свабоду слова

Дыскусійнае таварыства Оксфардскага універсітэта мае намер запрасіць Аляксандра Лукашэнку выступіць на форуме аб свабодзе слова, які адбудзецца у канцы лістапада.
Пра гэта заявіў у інтэрв’ю брытанскай газеце The Guardian кіраўнік Оксфардскага дыскусійнага таварыства Люк Трыл.

Беларускі прэзідэнт мае выступіць перад студэнтамі універсітэта пасля Дэвіда Ірвінга, гісторыка, які адмаўляе Халакост, і лідэра ультранацыяналістычнай Нацыянальнай партыі Брытаніі Ніка Грыфіна.

“Дыскусійнае таварыства Оксфардскага універсітэта вядомае сваёй прыхільнасцю да свабоды слова, і хоць я думаю, што гэтыя людзі выказваюць жудасныя і агідныя погляды, я пэўны, што оксфардскія студэнты досыць разумныя, каб кінуць ім выклік і падняць на смех”, — адказаў Трыл.

Як паведамляе “Наша ніва”, Оксфард яшчэ не даслаў афіцыйнае запрашэнне. Разам з тым Міністэрства замежных спраў Брытаніі папярэдзіла пра сваё нежаданне ўпускаць у краіну “апошняга дыктатара Еўропы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі