Лукашэнку распавялі: мінчуку, які напаў на міліцыянера, выставілі абвінавачванне

Лукашэнку распавялі: мінчуку, які напаў на міліцыянера, выставілі абвінавачванне

Аляксандру Лукашэнку паведамілі, што мінчуку, які напаў на міліцыянера, выставілі абвінавачванне. 12 студзеня з дакладам у кіраўніка дзяржавы быў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч. Як паведаміў БЕЛТА Наскевіч, мужчына "знаходзіцца ў статусе абвінавачанага ў аказанні супраціўлення супрацоўніку міліцыі, які выконваў службовыя абавязкі па ахове грамадскага парадку". На сённяшні дзень ён знаходзіцца пад вартай у лячэбнай установе.

Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на расследаванне згаданай крымінальнай справы. Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 1 студзеня міліцыянер прыехаў на выклік у адну з кватэр у доме па праспекце Любімава. Хтосьці паведамаў, што там шуміць кампанія, якая працягвала святкаваць Новы год. Па словах праваахоўніка, ён паспеў прадставіцца і распавесці мужчыне, які адчыніў дзверы і быў у стане алкагольнага ап'янення, пра мэту свайго візіту. Пасля гэтага мінчук пачаў наносіць удары міліцыянеру і паспрабаваў забраць пісталет. Міліцыянер стрэліў і параніў мужчыну. У выніку, у быльніцу патрапілі абодва ўдзельнікі інцыдэнта: адзін — з агнястрэльнымі раненнямі, іншы — з чэрапна-мазгавой траўмай.

Па словах Івана Наскевіча, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ніхто не мае права аказваць супраціў міліцыянерам і "тым больш выкарыстоўваць да іх гвалт, паколькі гэта можа пацягнуць у тым ліку выкарыстанне зброі, безумоўна, у рамках дзейнага заканадаўства".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі