Вы тут

Лукашэнка зноў назваў заходнія санкцыі бяздзейнымі і запатрабаваў зняць іх

Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА

Афіцыйны Мінск не будзе размаўляць з Захадам, пакуль не будуць знятыя санкцыі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на Абуз-Лясноўскім палігоне, дзе прайшоў адзін з этапаў сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2021".

"Але пакуль не будуць знятыя гэтыя бязмозглыя санкцыі і прыніжэнне нашых патрыятычных людзей, з імі размаўляць ніхто не будзе, на калені мы не станем", — перадае БЕЛТА яго словы.

Пры гэтым Лукашэнка назваў санкцыі бяздзейнымі. 

Між тым, некалькі дзён таму польскія СМІ праанансавалі сустрэчу кіраўнікоў МЗС Беларусі і Польшчы Уладзіміра Макея і Збігнева Рау. Яна можа адбыцца на генеральнай сесіі ААН у Нью-Ёрку напрыканцы верасня. То бок, перамовы ўсё ж вядуцца?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.