Вы тут

Лукашэнка змяніў парадак выкарыстання замежнай гуманітарнай дапамогі

Лукашэнка змяніў парадак выкарыстання замежнай гуманітарнай дапамогі / БЕЛТА

25 траўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт №3 "Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе".

Гэтым дэкрэтам ён змяніў парадак выкарыстання замежнай гуманітарнай дапамогі, паведамляе БЕЛТА.

Вызначана, што "гуманітарка" можа быць выкарыстаная на наступныя мэты: аказанне медыцынскай і сацыяльнай дапамогі, развіццё бібліятэчнай і музейнай справы, забеспячэнне спартыўным абсталяваннем ды іншыя сацыяльна значныя мэты. Гэтая дапамога будзе вызваляцца ад падаткаў па рашэнні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Выкарыстанне дапамогі на іншыя мэты будзе вызначацца спецыяльна створанай Міжведамаснай камісіяй. Яна ж будзе прымаць рашэнне пра магчымасць падатковых ільготаў.

Ад падаткаў будуць вызваляцца не толькі дапамога, але і тавары (работы, паслугі), якія набываюцца (выконваюцца, якія аказваюцца) на тэрыторыі краіны за кошт сродкаў такой дапамогі.

Па вызваленне ад падаткаў змогуць звярнуцца любыя фізічныя асобы — атрымальнікі дапамогі. Калі дапамога не будзе вызваленая ад падаткаў, з яе атрымальнікаў — юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў будзе спаганяцца плата за рэгістрацыю ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Трэба будзе заплаціць 0,5% ад сумы (кошту) такой дапамогі.

Дэкрэт прыняты ўзамен дэкрэта №5 "аб замежнай бязвыплатнай дапамозе" ад 31 жніўня 2015 года. Ён набудзе моц праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.