Вы тут

Лукашэнка змякчыў пакаранне па "наркатычным" 328-м артыкуле КК

Фота з Facebook Sergey Mikhalenko

23 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь", інфармуе БЕЛТА.

Новы закон прадугледжвае больш мяккае пакаранне па "наркатычным" 328-м артыкуле Крымінальнага кодэксу: ніжняя мяжа пакарання скарачаецца. 

Тэрмін пазбаўлення волі па частцы 2 гэтага артыкула будзе ад 3 да 8 гадоў (раней была ад 5 да 8 гадоў), а па частцы 3 — ад 6 да 15 гадоў (раней ад 8 да 15 гадоў). 

Акрамя таго закон уводзіць крымінальную адказнасць за наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму нароўні з распальваннем расавай альбо іншай сацыяльнай варожасці. Уводзіцца ў Беларусі і крымінальная адказнасць за схіленне спартоўца да выкарыстання допінгу. За выкарыстанне ў дачыненні да спартоўца без яго ведама забароненых рэчываў або метадаў таксама давядзецца адказваць паводле Крымінальнага кодэкса.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 23.07: