Вы тут

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі няма расійскіх войскаў і тэхнікі

Трэніроўка беларускага вайсковага спецназу / Мінабароны

19 жніўня Аляксандр Лукашэнка падчас пасяджэння Саўбеза абураўся фэйкамі пра прысутнасць у Беларусі расійскіх войскаў і тэхнікі. "Адкрытая хлусня ў інтэрнэце: замежныя войскі ў Беларусі, тэхніка з Расійскай Федэрацыі ў Беларусі, цытуе яго словы прэс-служба. — ...Бяруць калону вайсковай тэхнікі — невядома калі, невядома чыя, невядома на якой дарозе, але трэба сказаць, што яны з расійскай мяжы ў Оршу рухаюцца".

Лукашэнка падкрэсліў, што на сённяшні дзень "ніводнага чалавека з [узброеных сіл] замежных дзяржаў у Беларусі няма".

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што войскі на заходніх межах прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.