Лукашэнка заявіў пра прыхільнасць шматвектарнай палітыцы дзяржавы

Аб неабходнасці працягу шматвектарнай знешняй палітыкі дзяржавы заявіў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў асаблівую ролю супрацоўніцтва з Расіяй, адзначае "Интерфакс-Запад".
"Сёння ў нас паўсюль ёсць верныя сябры — і ў Еўропе, і ў Лацінскай Амерыцы, Азіі і Блізкім Усходзе. Таму што Беларусь праводзіць шматвектарную мірную знешнюю палітыку", — сказаў кіраўнік дзяржавы ў сваім выступе на плошчы Перамогі з нагоды святкавання Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Лукашэнка нагадаў, што ў дасягненне Перамогі над фашызмам значны ўклад унёс і "гераічны беларускі народ".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі