Лукашэнка заклапочаны працаўладкаваннем былых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

Лукашэнка заклапочаны працаўладкаваннем былых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

Быць дэпутатам “не вольная работа, а цяжкая праца”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 19 верасня на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на працаўладкаванне дзеючых дэпутатаў.

“Можа, будуць нейкія пажаданні па працаўладкаванні дэпутатаў, якія сыходзяць з парламента, але не з палітычнага жыцця”, — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба кіраўніка краіны. — Паглядзіце, каб дэпутаты, якія сыходзяць з парламента, былі запатрабаваныя ў жыцці. Ёсць дэпутаты, якіх ты згубіць не можам”.

Андрэйчанка паведаміў, што ўсяго трэба працаўладкаваць 28 чалавек і на сёння ўжо вырашанае пытанне ў дачыненні 21 дэпутата.

Апроч гэтага, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, якя будуць разглядацца на чарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў пятага склікання, якая адчыняецца 3 кастрычніка. Гаворка ў прыватнасці ішла пра рэспубліканскі бюджэт на 2017 год. Таксама абмяркоўвалася арганізацыя сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, запланаванага на 7 кастрычніка. На ім будуць падведзеныя вынікі працы і вызначаныя задачы для новага складу парламента.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі