Лукашэнка з Пуціным — як беларусы з Лукашэнкам: гаранта суверэнітэту больш няма

Лукашэнка памыліўся, паставіўшы на перамогу Пуціна / Reuters
Лукашэнка памыліўся, паставіўшы на перамогу Пуціна / Reuters

Беларусі не варта чакаць ваеннай агрэсіі з боку Украіны, як і правакацый расіян у Беларусі. Украіне і так ёсць чым заняцца, а расіянам не патрэбныя правакацыі, каб выкарыстоўваць Беларусь, як ім выгадна, мяркуе ваенны эксперт Ягор Лебядок.

Ці ёсць для Беларусі ваенная пагроза з боку суседзяў і чаму Лукашэнка больш не цікавы Захаду як перамоўшчык, Ягор Лебядок расказаў у стрыме Еўрарадыё.

Украіне важней паражаць пункты кіравання і тыя аб'екты ваенныя, якія сапраўды пагражаюць. Гэта ўжо ўсходні фронт. Калі на Украіну ішла авіяцыя з нашага боку, тады так, мела сэнс біць. Не бачу ў гэтым сэнсу, пакуль пад Кіеў не вернецца фронт, скажам так. Гэта толькі сабе горш.

Яны [афіцыйны Кіеў. — Еўрарадыё] і так спрабуюць да Лукашэнкі паддобрывацца, каб ён не ўвёў войскі. Потым трэнд пайшоў, што давайце мы яго будзем дыстанцыяваць ад Расіі. Поспехаў, як кажуць.

Правакацыйных удараў з боку Расіі па Беларусі таксама не будзе, лічыць суразмоўнік. Бо Пуцін і так можа атрымаць ад Лукашэнкі ўсё, што яму трэба.

Пры гэтым улады Беларусі спрабуюць зрабіць выгляд, быццам гэта не так. На справе выйшла, што Лукашэнка памыліўся са стаўкай на Пуціна і перастаў быць гарантам незалежнасці і чалавекам, з якім Захад будзе весці дыялог, мяркуе суразмоўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі