Лукашэнка: я больш падобны на цяжкаатлета, чым на хакеіста

Лукашэнка: я больш падобны на цяжкаатлета, чым на хакеіста

23 красавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы, якая паспяхова выступіла на чэмпіянаце Еўропы ў Грузіі. Кіраўнік дзяржавы распавёў спартсменам, як ён адносіцца да іх віду спорту. Паводле слоў Лукашэнкі, з-за недахопу часу ён рэдка цалкам глядзіць спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы.

"Шчыра кажучы, гэта не мой від спорту, хоць я больш на цяжкаатлета падобны, чым на хакеіста, цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі сайт sb.by. — Але гэта для мяне заўсёды была самая агідная дысцыпліна, калі я пачынаў прафесійна займацца спортам, калі трэба было шмат "качацца".

Аднак ужо на самым пачатку трэнер адразу сказаў Лукашэнку: "Так, вы малады чалавек, ад штангі далей. Вам вагу цягаць нельга, вам хапае таго, што ад прыроды закладзена". Я перахрысціўся".

Беларускі кіраўнік таксама назваў цяжкую атлетыку "самым цяжкім" і "нудным" відам спорту. Раней Аляксандр Лукашэнка гаварыў, што ён "чалавек "усяедны", для яго "вельмі важны любы від спорту, пачынаючы ад хакея і фігурнага катання і заканчваючы шахматамі". "Я ж ніякі хакеіст, я хакеіст па няшчасці", прызнаўся ён некалькі гадоў таму журналістам.

Як інфармуе сайт nn.by, алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў адсутнічаў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, паколькі адпачывае ў Егіпце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі