Лукашэнка выступіў супраць скарачэння колькасці клубаў у футбольным чэмпіянаце

Лукашэнка выступіў супраць скарачэння колькасці клубаў у футбольным чэмпіянаце

Аляксандр Лукашэнка выступіў супраць скарачэння колькасці клубаў у футбольным чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе. У снежні 2017-га з прапановай скарачэння з 16-ці да 10-12-ці каманд выступіў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, якога ў чацвер адправілі ў адстаўку. Якраз 15 лютага адбылася сустрэча ў кіраўніка дзяржавы, прысвечаная сітуацыі ў беларускім футболе. Прысутны на ёй галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Людас Румбуціс распавёў сайту football.by, што Лукашэнка падтрымаў цяперашні фармат нацыянальнага першынства. Прысутныя прыйшлі да высновы, што “скарачэнне элітнага дывізіёну можа сур’ёзна ўдарыць па маладзёжным і дзіцяча-юнацкім футболе”. Таму ніякіх зменаў у гэтым плане ў бліжэйшыя гады чакаць не варта.

Лукашэнка выступіў супраць скарачэння колькасці клубаў у футбольным чэмпіянаце
Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі