Лукашэнка вылучыў на Еўрагульні-2019 яшчэ 38 мільёнаў долараў

Лукашэнка вылучыў на Еўрагульні-2019 яшчэ 38 мільёнаў долараў

На падрыхтоўку і правядзенне Еўрапейскіх гульняў у 2019 з беларускага бюджэту будзе вылучана амаль 77 мільёнаў рублёў (каля 38 мільёнаў долараў). Гэтыя грошы будуць вылучаныя за кошт рэзервовага фонду кіраўніка дзяржавы. Адпаведны ўказ №315 падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БелТА.

Гэтыя грошы пойдуць на капітальны і бягучы рамонт, добраўпарадкаванне Палаца спорту, а таксама рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту і па тэнісе. Таксама за гэтыя сродкі плануецца падрыхтаваць спартыўныя аб'екты па месцы пражывання ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў і інтэрнаты для рассялення часткі студэнтаў са "Студэнцкай вёскі".

Частку грошай вылучаць на арганізацыю і правядзенне допінг-кантролю спартоўцаў, набыццё паслуг праграмна-тэхнічнага блока для правядзення спаборніцтваў.

Цікава, што частка грошай пойдзе на размяшчэнне тэматычных матэрыялаў у вядучых еўрапейскіх СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі