Лукашэнка: "Усе нашы жанчыны сёння, можна сказаць, вайскоўцы"

Лукашэнка: "Усе нашы жанчыны сёння, можна сказаць, вайскоўцы"

З Днём абаронцаў Айчыны трэба віншаваць не толькі мужчын, але і жанчын. Пра гэта на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 100-годдзю Узброеных Сілаў Беларусі, нагадаў Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.

"Усе нашы жанчыны сёння, можна сказаць, вайскоўцы. Тыя, хто знаходзяцца ў тыле мужыкоў, якія служаць, хіба не вайскоўцы? Тыя, хто змагаюцца разам з намі ва Узброеных Сілах, і нават тыя кволыя дзяўчыны, якія сёння прынеслі нам чарговую перамогу ў Карэі, яны таксама вайскоўцы", — упэўнены Лукашэнка.

Як вядома, сёння на Алімпіядзе ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане жаночая зборная па біятлоне выйграла залаты медаль у эстафеце. За гэта кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў усіх чатырох біятланістак ордэнамі "За асабістую мужнасць". 

У сходзе ўдзельнічалі амаль 2600 чалавек. Сярод іх — вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, кіраўнікі дыпламатычных місій і замежныя ваенныя аташэ, актывісты грамадскіх аб'яднанняў. Галоўнымі гасцямі свята сталі ветэраны, вайскоўцы і чальцы іх сем'яў, курсанты ваенных навучальных устаноў і ваенных факультэтаў беларускіх ВНУ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі