Лукашэнка: трэба стварыць нармальныя ўмовы для жыцця і быту вайскоўцаў

Мінулы год стаў для нашай краіны годам выпрабаванняў на трываласць. Беларусь ва ўмовах сусветнага крызісу прадэманстравала жыццяздольнасць створанай сацыяльна-эканамічнай мадэлі і імкненне да ўстойлівага развіцця ў любых умовах. Пра гэта гаворыцца ў звароце Аляксандра Лукашэнкі да ўдзельнікаў аператыўнага збору Ўзброеных Сілаў, які пачаўся ў Вайсковай акадэміі Беларусі. Кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным актывізаваць вайсковае і тэхнічнае супрацоўніцтва нашай краіны з Расіяй і дзяржавамі-сябрамі АДКБ у інтарэсах фармавання адзінай абарончай прасторы.

Як адзначаецца ў звароце, 2010 год будзе для дзяржавы не менш напружаным і адказным. Неабходна працягваць навучанне войскаў сучасным спосабам вядзення вайны, забяспечваць падтрыманне ўзбраення і вайсковай тэхнікі ў боегатоўнасці, а таксама "рацыянальна і прадумана" траціць дзяржаўныя рэсурсы, канцэнтруючы іх на прыярытэтных накірунках.

Як адзначае БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць прывядзення да сучасных патрабаванняў інфраструктуры частак ды стварэнню нармальных умоваў для жыцця і быту вайскоўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі