А. Лукашэнка: Трэба "гаварыць канкрэтна" з людзьмі, якія будуць жыць каля АЭС

Аляксандр Лукашэнка сёння выказаў сваё незадавальненне тэмпамі падрыхтоўкі да будаўніцтва беларускай АЭС. Падчас нарады, прысвечанай будаўніцтву атамнай электрастанцыі, ён запатрабаваў аператыўнага вырашэння пытанняў, якія ўзнікаюць на гэтым этапе. Таксама Лукашэнка адзначыў, што яго не задавольвае і тое, як праводзіцца тлумачальная праца з насельніцтвам, асабліва ў раёне, дзе будзе будавацца АЭС. "З народам трэба гаварыць канкрэтна", - сказаў ён.

Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, у Беларусі будзе пабудаваная "самая бяспечная АЭС", якая заснаваная на сучасных тэхналогіях.

Нагадаем, увод першага энергаблока запланаваны на 2016 год, другога - на 2018 год.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі