Лукашэнка сёння зноў выступіць у ААН

Лукашэнка сёння зноў выступіць у ААН

28 верасня Аляксандр Лукашэнка зноў выступіць у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Ён будзе прамаўляць у агульнай дыскусіі на 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Кіраўнік Беларусі агучыць падыходы нашай краіны да вырашэння найбольш актуальных і вострых міжнародных праблемаў, інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік Беларусі знаходзіцца ў ЗША з рабочым візітам. Ён выступіў з прамовай на саміце глабальнага развіцця ў рамках юбілейнай сесіі Генасамблеі ААН (гл. відэа), сустракаўся з кіраўніцай Міжнароднага валютнага фонду, з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, з генеральным сакратаром ААН.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі