МВФ рэкамендуе Лукашэнку пераарыентаваць эканамічную палітыку
![МВФ рэкамендуе Лукашэнку пераарыентаваць эканамічную палітыку](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/luka-2709-1.jpg.webp?itok=85z8gs0m)
26 верасня Аляксандр Лукашэнка ў Нью-Ёрку сустрэўся з дырэктарам-распарадчыкам Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі, Лукашэнка падзякаваў кіраўніцтву Фонду за паспяховую рэалізацыю праграмы "стэнд-бай" у 2009-2010 гадах. Гэтая праграма дазволіла змякчыць негатыўныя наступствы вонкавага эканамічнага крызісу.
Таксама Лукашэнка і Лагард абмеркавалі магчымасць новай праграмы супрацоўніцтва Беларусі з МВФ.
Як адзначае ria.ru са спасылкай на прэс-службу МВФ, Лагард рэкамендавала кіраўніку Беларусі "пераарыентаваць палітыку" краіны. "Спадарыня Лагард прывітала пэўны прагрэс, дасягнуты ў апошні час ва ўмацаванні рамачнай палітыкі ў Беларусі, але падкрэсліла, што для аднаўлення стабільнасці і паступальнага росту неабходная больш глыбокая пераарыентацыя палітыкі, якая будзе пастаянна падтрымлівацца на самым высокім узроўні", — адзначаюць у МВФ.
Дарэчы, у Нью-Ёрк Аляксандр Лукашэнка адправіўся з малодшым сынам Мікалаем. Беларуская дэлегацыя сярод іншага наведала мемарыял, прысвечаны ахвярам тэракту 11 верасня 2001 года.
Фота: president.gov.by
![МВФ рэкамендуе Лукашэнку пераарыентаваць эканамічную палітыку](/sites/default/files/paragraphs/image/luka-2709-3.jpg)
![МВФ рэкамендуе Лукашэнку пераарыентаваць эканамічную палітыку](/sites/default/files/paragraphs/image/luka-2709-2.jpg)