Лукашэнка сустрэнецца з Мядзведзевым 27 жніўня

Нефармальная сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева адбудзецца ў Сочы 27 жніўня. Пра гэта ў аўторак паведаміла прэс-служба Крамля.
Нагадаем, што раней дакладная дата сустрэчы не называлася. Паведамлялася толькі, што кіраўнікі Беларусі і Расіі сустрэнуцца ў другой палове тыдня, пасля вяртання Мядзведзева з Манголіі, адзначае РИА "Новости".

Тым часам, Аляксандр Лукашэнка ўжо некалькі дзён знаходзіцца ў Сочы. Ён адбыў у Расію з "рабочым візітам", паведамляюць беларускія афіцыйныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі