Лукашэнка спытаўся ў Шапіры пра нарыхтоўку кармоў

На ёй абмяркоўваліся вынікі працы эканомікі рэгіёну за мінулы перыяд 2014 года, перадае БЕЛТА.



Лукашэнка пацікавіўся, як ідуць справы ў прамысловасці Міншчыны: "Не трэба забываць, што прадпрыемстваў, якія нібыта не камунальнай уласнасці, у Мінскай вобласці для губернатара няма. Яны ўсе важныя, ўсе маюць значэнне, і за ўсе губернатар нясе адказнасць".



Акрамя таго, кіраўнік Беларусі запатрабаваў далажыць аб працы па нарыхтоўцы і забеспячэнні якасці кармоў у сельскай гаспадарцы.



Сямён Шапіра падрабязна далажыў аб развіцці рэгіёну. Паводле яго слоў, па выніках пяці месяцаў валавы рэгіянальны прадукт дасягнуў 104,2% да ўзроўню 2013 года. Нядрэнна працавала і прамысловасць — 106%, хоць па асобных напрамках і прадпрыемствах яшчэ трэба павышаць эфектыўнасць.



Фотакалаж — 5min.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі