Лукашэнка спытаў у людзей, навошта ім долар і распавёў пра штаны без дзірак

28 жніўня Аляксандр Лукашэнка наведаў Камянецкі раён Брэсцкай вобласці. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі працоўнага калектыва прадпрыемства "Белавежскі" і жыхарамі вёскі Расна. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што беларусам трэба аддаваць перавагу айчыннай прадукцыі, тады не будзе праблем і з валютай.

"Навошта долар? Купіць імпартнае і паехаць у Егіпет адпачыць?", — спытаўся Лукашэнка ў прысутных. Ён заклікаў адпачываць у Беларусі, у Белавежскай пушчы, на Браслаўскіх азёрах. "Адпачнем як-небудзь у гэты цяжкі час дома", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў купляць беларускія тавары.

Лукашэнка: "Давайце наша, беларускае, паносім. Няхай лепш яно будзе крыху не тых мод, без дзірак на каленях. Як цяпер штаны носяць? Трэба працерці дзірку. У тым, у чым раней мы саромеліся на вуліцу выходзіць, зараз ходзяць. Давайце ўжо не будзем праціраць гэтыя дзіркі, будзем хадзіць у беларускім, нармальнай бялізне, вопратцы, ручнікі будзем выкарыстоўваць беларускія і ежу беларускую. Па ежы ўжо праблем няма. Ужо ўсе зразумелі, што значыць беларускае, нават далёка за нашымі межамі... Не, трэба "Гучы"! У нас жа чыстая прадукцыя... Бо харчаванне і адзенне — гэта здароўе чалавека".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі