Лукашэнка спрасціў правілы рэгістрацыі унітарнага прадпрыемства

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Палажэнне аб парадку стварэння індывідуальным прадпрымальнікам прыватнага унітарнага прадпрыемства і яго дзейнасці. Цяпер пры ажыццяўленні рэгістрацыйных працэдур прымяняецца заяўны прынцып дзяржаўнай рэгістрацыі, а таксама прынцып "адно акно".
Таксама скарочаны тэрміны рэагавання рэгіструючых органаў на звароты і паменшаны пералік дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі. Згодна з законам, адмовіць прадпрымальніку ў рэгістрацыі УП можна толькі ў выпадку, калі ён мае запазычанасці.

Плануецца, што стварэнне УП значна спросціцца ў сувязі з тым, што яго месцазнаходжаннем можа быць жылое памяшканне фізічнай асобы, калі гэтае памяшканне належыць ёй на праве ўласнасці.

На думку прадпрымальнікаў, гэта чарговы наступ на прадпрымальнікаў, якіх імкнуцца ліквідаваць, паколькі гэтым указам іх прымушаюць станавіцца юрыдычнымі асобамі. Нагадаем, з 1 студзеня 2008 года ІП фактычна забараняецца выкарыстоўваць наёмную сілу.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі