Вы тут

Лукашэнка — сілавікам: вядома, прасцей злавіць нейкага бамжа з наркотыкамі

president.gov.by

20 жніўня на нарадзе з праваахоўнікамі Аляксандр Лукашэнка згадаў пра грубыя парушэнні і нават фальсіфікацыі, якія, па звестках КДБ, дапускаюць аператыўныя і следчыя падраздзяленні, а таксама супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. У тым ліку і ў барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў. Адзначаецца, што падраздзяленні органаў унутраных спраў нацэлены на выяўленне як мага большай колькасці злачынстваў.

"Колькасны аспект замест сістэмнай барацьбы з наркагандлем, устанаўлення каналаў паставак і распаўсюду ў краіне буйных партый наркотыкаў, цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Вядома, прасцей за ўсё злавіць нейкага бамжа з наркотыкамі, а то яшчэ і падкінуць гэтыя наркотыкі непажаданым і адзначыць гэтую барацьбу. Каму гэта трэба?".

Лукашэнка згадаў "правакацыі, у тым ліку з удзелам сваіх крыніц, па схіленні грамадзян да набыцця і ўжывання наркотыкаў", а таксама "асабісты ўдзел [сілавікоў] у незаконным абароце". Ім было згаданае Аршанскае раённае ўпраўленне ўнутраных спраў, у якім сёлета былі зафіксаваныя парушэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.