Вы тут

Лукашэнка сцвярджае, што ўлады Беларусі не адключаюць інтэрнэт

Аляксандр Лукашэнка на выбарчым участку / Еўрарадыё

Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што ўлады Беларусі не адключаюць інтэрнэт. Яго адключаюць "з-за мяжы", каб "выклікаць незадавальненне ў насельніцтва" усур'ёз сцвярджае кіраўнік дзяржавы. 10 жніўня ён гаварыў пра гэта падчас сустрэчы са старшынём выканаўчага камітэта, выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, які на беларускіх выбарах ачольваў місію наглядальнікаў ад СНД.

Як вядома, у Беларусі другі дзень праблемы з інтэрнэтам. Падчас пратэстаў 9 жніўня большасць грамадзян мелі праблемы з доступам да сацсетак і інтэрнэт-рэсурсаў. Яны не зніклі і ў панядзелак.

Лукашэнка аднак адмаўляе, што гэта арганізавалі ўлады. Паводле яго слоў, беларускія спецыялісты "разбіраюцца, адкуль ідзе гэтая блакіроўка". "Таму, калі інтэрнэт кепска працуе, гэта не наша ініцыятыва, гэта з-за мяжы", — запэўнівае кіраўнік Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.