Лукашэнка санкцыянаваў адпраўку дапамогі Венесуэле — 500 тон сухога малака
![Лукашэнка санкцыянаваў адпраўку дапамогі Венесуэле — 500 тон сухога малака](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-09-06t011427z_1893737875_rc1d60ae6b70_rtrmadp_3_venezuela-migration-colombia.jpg.webp?itok=6qjs0Xoc)
Аляксандр Лукашэнка санкцыянаваў адпраўку дапамогі Венесуэле — 500 тон сухога малака. 11 верасня кіраўніком дзяржавы было падпісанае адпаведнае распараджэнне. Прадукт вырабяць Лепельскі малочна-кансервавы камбінат і прадпрыемства "Беллакт". Як адзначае "Беларусь сегодня", зроблена гэта будзе "па венесуэльскіх стандартах". Сухое малако будзе ўтрымліваць вітаміны В і D.
Адзначаецца, што Беларусь аказвае дапамогу свайму стратэгічнаму партнёру ў Лацінскай Амерыцы, які знаходзіцца ў складанай эканамічнай сітуацыі. Яе выдатна характарызуе такі факт: у сталіцы Венесуэлы Каракасе з 10 верасня праезд у метро зноў стаў платным (бясплатны праезд існаваў з канца 2017 года), кошт паездкі вырас у 12,5 тысячы разоў!
![Лукашэнка санкцыянаваў адпраўку дапамогі Венесуэле — 500 тон сухога малака](/sites/default/files/paragraphs/image/suchm.jpg)