Лукашэнка: Рэформы ў адукацыі ідуць, але мы імі ніколі не займаліся

Лукашэнка: Рэформы ў адукацыі ідуць, але мы імі ніколі не займаліся

Ламаць тую сістэму адукацыі, якая існуе ў Беларусі, нельга, але ўдасканальваць неабходна. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 лютага, заслухоўваючы даклад аб перспектывах развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі.

"Я проста хачу перш за ўсё сам пераканацца, наколькі рэалізуюцца нашы рашэнні ў сферы адукацыі. Калі ёсць неабходнасць, падштурхнуць тыя рэформы, якія ідуць у адукацыі. Хоць рэформамі мы ніколі не займаліся і займацца ў адукацыі не будзем", — перадае прэс-служба кіраўніка дзяржавы ягоныя словы.

У нарадзе ўдзельнічаюць кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, міністр адукацыі Ігар Карпенка, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Богуш, дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук і дырэктар мінскай гімназіі №10, старшыня Асацыяцыі кіраўнікоў устаноў адукацыі ГА "Беларускае педагагічнае таварыства" Марына Ільіна.

Лукашэнка заявіў, што са школьных праграм трэба прыбраць усё лішняе і прывесці іх у адпаведнасць з патрабаваннямі сучаснага жыцця. Кіраўнік Беларусі заявіў, што да падручніка ставіцца як да абраза. "Я як педагог па адукацыі стаўлюся да падручніка, як да абраза нават у сучасным жыцці, калі кніга не стала патрэбнай, надзённай для людзей: інтэрнэт ды іншае... Адно другога, праўда, не выключае. Але для мяне кніга як была абразом, так і засталася. А падручнік на парадак вышэй, чым звычайная кніга, нават самая каштоўная", — цытуе БЕЛТА яго заяву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі